Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2021, 12:39

Лукашэнка сёння сустрэнецца з касманаўтам Алегам Навіцкім

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэнецца з лётчыкам-касманаўтам Алегам Навіцкім, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як інфармуе Telegram-канал "Пул першага", у Палац Незалежнасці касманаўт прыехаў разам са сваёй сям'ёй. Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы ўручыць яму ордэн Дружбы народаў.

Як паведамлялася, некалькі дзён таму Прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Алега Навіцкага. Ордэна Дружбы народаў лётчык-касманаўт удастоены за значныя дасягненні ў асваенні космасу і вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнародных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі