Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 09:08

Лукашэнка сёння прыме ўдзел у саміце АДКБ

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін - членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Саміт кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца ў Маскве, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемства прымеркавана да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння арганізацыі.

Як раней паведамляла прэс-служба Прэзідэнта, акрамя юбілейнай тэматыкі, лідары краін абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях бягучай абстаноўкі ў рэгіёне і свеце, абмяркуюць меры сумеснага рэагавання на ўзнікаючыя разнапланавыя выклікі і пагрозы. Чакаецца, што пасля саміту Аляксандр Лукашэнка правядзе двухбаковыя перагаворы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным. Адной з галоўных тэм размовы стануць пытанні развіцця кааперацыі і сумесная работа над імпартазамяшчэннем.

Нядаўна міністр абароны Віктар Хрэнін у інтэрв'ю выданню "Белорусская военная газета. Во славу Родины" заявіў, што АДКБ прадэманстравала сваю боегатоўнасць і, цалкам магчыма, будзе пашырацца.

"Мы хутка ўбачым, як зменіцца светаўладкаванне. Але АДКБ прадэманстравала сваю боегатоўнасць, сваю міралюбнасць, і, думаю, праз некалькі гадоў гэта будзе ўжо не шэсць краін. Гэта будуць дзясяткі дзяржаў, якія цэняць мір і стабільнасць, а не агрэсіўнасць і змяненне палітычнага ладу іншых дзяржаў", - лічыць міністр.

Асаблівую ролю АДКБ у сучасным свеце, як і іншых рэгіянальных аб'яднанняў, адзначыў таксама дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. У інтэрв'ю расійскаму часопісу "Национальная оборона" ён падкрэсліў, што такія важнейшыя арганізацыі ў сферы бяспекі, як ААН і АБСЕ, страчваюць эфектыўныя механізмы раэгавання на новыя выклікі і пагрозы. У выніку палглыбляецца крызіс даверу да гэтых міжнародных структур, зніжаецца іх аўтарытэт. "Усё больш на першы план выходзяць нефармальныя і рэгіянальныя аб'яднанні (G20, ШАС, АДКБ і іншыя), у якіх усё яшчэ можна пачуць меркаванні краін - рэгіянальных лідараў, якія выступаюць за сілу права, а не за дамінаванне права сілы", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы бярэ свой пачатак з заключэння Дагавора аб калектыўнай бяспецы, падпісанага ў Ташкенце 15 мая 1992 года кіраўнікамі Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. У 1993 годзе да яго далучыліся Беларусь, Азербайджан і Грузія. Дагавор уступіў у сілу 20 красавіка 1994 года.

Ключавы артыкул 4 дагавора гаворыць: "Калі адна з дзяржаў - удзельніц зведае агрэсію з боку якой-небудзь дзяржавы або групы дзяржаў, то гэта будзе разглядацца як агрэсія супраць усіх дзяржаў - удзельніц гэтага Дагавора. У выпадку ўчынення акта агрэсіі супраць любой з дзяржаў - удзельніц усе астатнія дзяржавы - удзельніцы прадаставяць ёй неабходную дапамогу, уключаючы ваенную, а таксама акажуць падтрымку існуючымі ў іх сродкамі ў парадку ажыццяўлення права на калектыўную абарону ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі