Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 снежня 2019, 14:46

Лукашэнка: сёння на Пуціна вельмі жорсткі антыбеларускі націск

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адчувае цяпер вельмі жорсткі антыбеларускі націск. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Расія вельмі неаднародная ў плане меркаванняў і інтарэсаў. "І мы павінны гэта разумець. І сёння на Прэзідэнта Пуціна націск вельмі жорсткі. І прытым ужо з блізкага асяроддзя - антыбеларускія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Розныя людзі (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА), і гэта трэба разумець і ўспрымаць. Гэта наша работа. І ў гэтым напрамку без гвалту мы павінны працаваць", - дадаў Прэзідэнт.

"Страціўшы Украіну, Расія страшна баіцца страціць у добрым сэнсе Беларусь. Але і яна не можа падтрымліваць Беларусь, не ведаючы, якую палітыку мы будзем праводзіць (як яны думаюць), што мы будзем рабіць. І яны хацелі б утрэсці гэта пытанне, каб разумець, якой будзе Беларусь заўтра. Куды яна ідзе, як яна будзе жыць", - адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы прывёў прыклад, што ў самым канцы прэзідэнцтва ва Украіне Віктара Януковіча, да таго, як сапсаваліся адносіны паміж дзвюма краінамі, Расія дала пазыку Украіне каля $3 млрд, і потым узнікла праблемнае пытанне наконт гэтых сродкаў.

"Таму цана цяперашніх перагавораў, вызначэння далейшага суіснавання дзвюх славянскіх дзяржаў, самых блізкіх, вельмі высокая. І Расію трэба разумець", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі