Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 ліпеня 2020, 18:00

Лукашэнка: сёння мала падхапіць гістарычны сцяг Перамогі - настаў час абараніць яго гонар

2 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сёння мала падхапіць гістарычны сцяг Перамогі - настаў час абараніць яго гонар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тое, што ў далёкім 45-м беларускі народ адстаяў сваю незалежнасць са зброяй у руках, - гэта сур'ёзны аргумент супраць любога ўмяшання ў жыццё краіны. Але сёння мала падхапіць гістарычны сцяг Перамогі бацькаў і дзядоў, з гонарам пранесці яго і перадаць дзецям. Настаў час абараніць гонар сцяга пераможцаў. Калі мы бачым, што нават нашчадкі народаў, выратаваных 75 гадоў таму ад фашысцкага рабства і генацыду, разбураюць помнікі савецкім воінам і гераізуюць нацыстаў, мы разумеем, што вайна не скончылася", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, вайна прадаўжаецца ў культурнай, інфармацыйнай, палітычнай, эканамічнай сферах. "У брацкай нам краіне нават перайшла ў гарачую фазу", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ў свой час у былых рэспубліках СССР адбыўся раскол у грамадстве. "Гэты гістарычны вопыт мы ігнараваць не можам, і гэту гістарычную данасць, якая сёння існуе, мы таксама ігнараваць не можам, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Усведамленне таго, што нашы продкі былі вялікімі людзьмі, - гэта тое, што дае кожнаму новаму пакаленню пачуццё самадастатковасці і гонару за сваё паходжанне, робіць нацыю моцнай і незалежнай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі