Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 13:52

Лукашэнка: сёння як ніколі важна апярэджваць час

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта актуалізаваў свае патрабаванні да работы гэтага дзяржаўнага органа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах зацяжной пандэміі і беспрэцэдэнтных выклікаў нашай дзяржаўнасці важнейшымі фактарамі ў арганізацыі дзейнасці Адміністрацыі таксама становяцца стратэгічнае планаванне і хуткасць рэагавання на змяненне сітуацыі не толькі ў краіне, але і свеце ў цэлым. Сёння як ніколі важна апярэджваць час. Нельга адстаць. Гэта датычыцца ўсяго: кадравай палітыкі, графіка работы Прэзідэнта, ідэалогіі, падрыхтоўкі прыняцця палітычных рашэнняў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Маё пастаяннае патрабаванне да вашай работы, кантролю выканання даручэнняў Прэзідэнта вы ведаеце. Гэта самая строгая дысцыпліна і парадак", - нагадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што з часу апошняй такой сустрэчы абнавіўся і кадравы склад, змянілася кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, ёсць змяненні і ў структуры.

Ён адзначыў, што нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта павінны стаць традыцыяй аналагічна таму, як перыядычна праходзяць нарады з урадам. "На нарадах з урадам мы абмяркоўваем пытанні эканамічнага характару. Гэтак жа і найбольш важныя палітычныя, ідэалагічныя тэмы стануць прадметам абмеркавання ў Прэзідэнта. Гэта будзе традыцыяй. Штоквартальна або па меры неабходнасці на злобу мы павінны абмяркоўваць пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Адміністрацыі Прэзідэнта, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі і Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Будзем шчырыя. Мы прайшлі праз сур'ёзныя выпрабаванні, якія сталі для нас каштоўным вопытам. Гэтыя выпрабаванні ўказалі нам на пытанні дзяржаўнага кіравання, якія патрабуюць прыярытэтнай увагі. З гэтага трэба рабіць адпаведныя высновы і дзейнічаць. Сёння я хачу пераканацца, што вы гэты вопыт улічваеце ва ўсёй сваёй дзейнасці", - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі