Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2021, 09:02

Лукашэнка: Савет па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя СНД на справе пацвердзіў сваю запатрабаванасць

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XXXIV пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш савет адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя на ўсёй прасторы СНД і ў сённяшніх няпростых умовах каранавіруснай пандэміі на справе пацвердзіў сваю запатрабаванасць", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы своечасова прынятым мерам, абмену вопытам і навуковай інфармацыяй па COVID-19 санітарна-эпідэміялагічная сітуацыя ў дзяржавах Садружнасці знаходзіцца пад кантролем.

"Упэўнены, што чарговае пасяджэнне савета, як заўсёды, пройдзе ў стваральным ключы, з захаваннем асноватворных прынцыпаў узаемнага даверу, раўнапраўя і з улікам інтарэсаў адзін аднаго, а яго рашэнні і рэкамендацыі стануць дастойным укладам ва ўмацаванне здароўя насельніцтва нашых краін і далейшае развіццё міждзяржаўных адносін", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі