Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2020, 12:14

Лукашэнка: сацыяльная палітыка застанецца візітнай карткай беларускага шляху ў любых умовах

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльная палітыка застанецца візітнай карткай беларускага шляху пры любых абставінах і ў любых умовах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сіла беларускай улады, залог даверу да яе заключаюцца ў тым, што нават у самыя цяжкія часы мы не адмаўляліся ад сваёй сацыяльнай палітыкі, ад сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Падтрымка пенсіянераў, шматдзетных сем'яў, сацыяльна слабаабароненых слаёў грамадства застанецца візітнай карткай беларускага шляху пры любых абставінах і ў любых умовах", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: важна, каб і моладзь захоўвала павагу да сваіх бацькоў. "У нашых дзяцей перад вачыма дастойны прыклад рацыянальнай мудрасці. Мы паказалі, што стварэнне новага магчыма толькі на базе дасягнутага", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў цэлым дзяржава не адступіць ад сістэмнага руху наперад, не адмовіцца ад стаўкі на навацыі і эфектыўную эканоміку. "Мудрыя інвестары, якія мысляць катэгорыямі трансгранічнай камерцыі, ацэняць нашы дзеянні па стварэнні прывабных умоў для бізнесу. Але ў аснове дзяржаўнай палітыкі - чалавек і наша гатоўнасць на новым якасным узроўні адказаць яго чаканням", - звярнуў увагу ён.

Сярод прыярытэтаў Прэзідэнт таксама назваў новае грамадства, якое настроена на больш актыўнае пашырэнне грамадска-палітычных ініцыятыў. "Як я ўжо гаварыў, мы вядзём работу над новай Канстытуцыяй. Трэба стварыць умовы для развіцця сапраўднай, падкрэсліваю, партыйнай сістэмы, удасканаліць выбарчае заканадаўства, адпрацаваць пытанні рэфармавання мясцовага самакіравання, што ўжо робіцца. Пры гэтым я абсалютна перакананы, што адзінай формулай выжывання Беларусі з'яўляецца моцная ўлада, вернасць курсу, падтрымка людзей, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Аснова нашага развіцця - воля народа, якая праяўляецца тут, у сваёй краіне. І мы самі без усякага знешняга ўдзелу разбяромся ў нашых праблемах, прыйдзем да згоды, забяспечым супрацоўніцтва ўсіх слаёў грамадства пры захаванні законнасці і ўзаемнай павагі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі