Фота з архіва
25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сам пісаў і карэкціраваў тэкст свайго выступлення на інаўгурацыі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны" заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наколькі ўсім нам важна пачуць сёння тое, што скажа Прэзідэнт, настолькі і яму важна, каб яго пачулі. Як і звычайна, Прэзідэнт сам рыхтаваў гэта выступленне, абапіраючыся на тое, што прапанавала Адміністрацыя Прэзідэнта, іншыя дзяржаўныя органы. Вядома, выступленне карэкціравалася, карэкціруецца і, магу дапусціць, што яшчэ і роўна ў гэтыя мінуты кіраўнік дзяржавы думае над ім. І думае, якія акцэнты расставіць і што нам сказаць", - сказала прэс-сакратар.
Яна расказала, што цырымонія інаўгурацыі будзе класічнай і вельмі ўрачыстай. Разам з тым ёсць і пэўныя нюансы, якія былі дадаткова прыўнесены ў ходзе яе падрыхтоўкі. "Прэзідэнт быў паглыблены ва ўсе дэталі падрыхтоўкі, бачыў парадак, нешта таксама карэкціраваў", - адзначыла Наталля Эйсмант.
Напрыклад, па даручэнні Прэзідэнта на спецыяльна ўстаноўленых экранах шматлікія госці цырымоніі змогуць убачыць у прамым эфіры праезд картэжу. "Гэта дадатковы элемент чакання. Думаю, гэта прыўнясе ў атмасферу гэтай залы нешта асаблівае. Гэта будзе зроблена ўпершыню", - адзначыла прэс-сакратар.
Акрамя таго, у выставачным цэнтры побач з Палацам Незалежнасці, куды першапачаткова прыходзяць госці, перш чым перайсці непасрэдна да месца правядзення інаўгурацыі, разгорнута ўнікальная экспазіцыя падарункаў кіраўніку беларускай дзяржавы ад замежных лідараў. "Гэтыя падарункі ўпершыню выехалі з Палаца Незалежнасці. Там вельмі цікава. Там шырокая геаграфія", - падзялілася падрабязнасцямі Наталля Эйсмант.
Важнай часткай мерапрыемстваў з нагоды ўступлення на пасаду Аляксандра Лукашэнкі стане цырымонія на плошчы Дзяржаўнага сцяга, калі ваеннаслужачыя прынясуць клятву на вернасць беларускаму народу і Прэзідэнту Беларусі.-0-