Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2023, 16:14

Лукашэнка: саюзныя праграмы з Расіяй ужо выкананы на 80 працэнтаў

17 лютага, Масква /Кар. БЕЛТА/. Саюзныя праграмы з Расіяй, якіх усяго налічваецца 28, ужо выкананы на 80 працэнтаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглыбляемся, усё робім для таго, каб неяк пераадолець тыя бар'еры, якія нам штучна ствараюць. Я не гавару наўмысна пра харчаванне. Мы забяспечылі харчовую бяспеку. Не гавару пра тое, што людзі павінны быць апрануты. Мы гэта зрабілі па ўсіх напрамках. Таму станоўчыя зрухі значныя. Нам будзе што сказаць народам Беларусі і Расіі на Вышэйшым дзяржаўным савеце", - адзначыў беларускі лідар.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін, рэагуючы на сказанае, падкрэсліў: "Ну і не толькі сказаць, але, мне здаецца, і разам з калегамі намеціць шляхі далейшага развіцця".

"Абсалютна. 28 праграм, якія мы намецілі з вамі, пад 80 працэнтаў ужо выкананы, - сказаў у працяг тэмы Аляксандр Лукашэнка. - Але там, вы адзначалі гэта ў Піцеры, гуманітарныя (пытанні. - Заўвага БЕЛТА) у нас у асноўным засталіся. А вось мытныя, падатковыя - мы законы прынялі".

"Ключавыя моманты вырашаны", - пагадзіўся Прэзідэнт Расіі.

"Так, ключавыя вырашаны", - пацвердзіў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым выказаў упэўненасць, што ўсё гэта, безумоўна, "будзе рабіць нашу эканоміку яшчэ больш канкурэнтаздольнай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі