20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў пашыраную нараду з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба адкрыта і, самае галоўнае, па-мужчынску абмеркаваць найбольш вострыя пытанні ў сферы нацыянальнай бяспекі. Максімальна аб'ектыўна, без прыкрас ацаніць рэальную абстаноўку, якая складваецца ў Беларусі і вакол яе", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў пачатку нарады.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ўдзельнікі мерапрыемства, кожны на сваім узроўні, ведаюць абстаноўку. "Давайце паглядзім на абстаноўку праз прызму экзістэнцыйных пагроз. Пагроз, якія ўзніклі не сёння і не ўчора. Вы ведаеце, што мала іх бачыць - трэба разумець глабальную палітычную кан'юнктуру, аб'ектыўна ацэньваць прычыны і перадумовы. Асабліва цяпер, калі свет зноў падышоў да краю прорвы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць на нарадзе зверыць гадзіннікі, ацаніць, наколькі сілавы блок краіны гатовы да магчымых правакацый і нестандартных сітуацый у ходзе маючых адбыцца палітычных кампаній з улікам сітуацыі ў рэгіёне і свеце. "Вядома, мы ведаем свае моцныя бакі, але больш важна паглядзець, дзе варта дапрацаваць, дзе трэба ўзмацніцца зыходзячы з сучасных рэалій. Гэта тыя пытанні, на якіх неабходна зрабіць акцэнт у сваіх дакладах ключавым міністрам сілавога блока. Мы павінны быць максімальна гатовымі да нейтралізацыі рызык і пагроз", - сказаў беларускі лідар.-0-