ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 снежня 2021, 09:02

Лукашэнка: Рэспубліканскі клінічны медцэнтр уносіць дастойны ўклад у захаванне здароўя нацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра з 90-годдзем з дня ўтварэння ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прайшоўшы вялікі шлях развіцця ад сціплага аднапавярховага будынка лечкамісіі, ваша клініка стала сучаснай шматпрофільнай лячэбна-прафілактычнай установай, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння ў ёй працуюць цудоўныя спецыялісты, вучоныя, якія пастаянна ўдасканальваюць свае веды і навыкі. Тут сканцэнтраваны ўсе віды аказання медыцынскай дапамогі, укараняюцца самыя перадавыя тэхналогіі".

Кіраўнік дзяржавы назваў клінічны медцэнтр адной з лепшых навукова-практычных устаноў Беларусі, паслугамі якой могуць скарыстацца жыхары і госці краіны.

"Упэўнены, што калектыў цэнтра і ў далейшым будзе ўносіць дастойны ўклад у развіццё медыцыны і захаванне здароўя нацыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў калектыву Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра шчасця, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця і поспехаў у высакародным служэнні краіне і народу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі