Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 12:41

Лукашэнка: рэгуляванне цэн дало магчымасць істотна запаволіць інфляцыйныя працэсы

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выпрацаваная ў Беларусі сістэма рэгулявання цэн дала магчымасць істотна запаволіць інфляцыйныя працэсы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сістэму рэгулявання (скажам адкрыта - стрымлівання цэн) распрацоўвалі ўсёй грамадой: парламент, урад, Камітэт дзяржаўнага кантролю, прафсаюзы, мясцовыя органы ўлады, кантралюючыя, праваахоўныя органы. Перада мною вынікі маніторынгу. Як сцвярджае статыстыка, нам удалося істотна запаволіць інфляцыйныя працэсы ў краіне. У ІV квартале пасля рашучых дзеянняў у 2022 годзе зафіксавана дэфляцыя амаль 2 працэнты. Гэта значыць, адбыўся адкат цэн", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

"Калі збіраліся мінулы раз, урад прагназаваў гадавую інфляцыю прыкладна 20 працэнтаў. Гэта страшная інфляцыя была б. Але з улікам прынятых мер яе ўдалося знізіць хаця б да 12-13 працэнтаў па выніках (2022 года. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў беларускі лідар.

Як паведамлялася БЕЛТА, каб стрымаць інфляцыю, у кастрычніку 2022 года спачатку была падпісана Дырэктыва нумар 10, а з сярэдзіны кастрычніка ўступіла ў сілу пастанова Саўміна нумар 713 "Аб сістэме рэгулявання цэн".

У шэрагу выпадкаў цэны нават панізіліся, хоць гэта і не было мэтай. Але пасля іх лютаўскага ўсплёску ў мінулым годзе гэта нармальна, і рэнтабельнасць арганізацый усё роўна засталася на высокім узроўні. "Некаторыя мне тут пішуць: "Зніжэнне цэн". Мы не ставілі перад сабой такой задачы. Размова ішла аб рэгуляванні цэн. Хоць з перапуду некаторыя, убачыўшы вялікі слой тлушчу, панізілі гэтыя цэны. Нічога страшнага", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі