ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2021, 11:31

Лукашэнка: рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум па новай рэдакцыі Канстытуцыі Беларусі адбудзецца не пазней за люты 2022 года. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы ўдзел у пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важна, каб уся праводзімая работа па канстытуцыйным будаўніцтве стала асновай для кансалідацыі беларускага грамадства, заклала трывалы прававы фундамент для развіцця краіны на перспектыву. Упэўнены, так і будзе, таму што канчатковае рашэнне прыме народ. Як я ўжо гаварыў, рэферэндум адбудзецца не пазней за люты будучага года", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў грамадстве існуюць розныя пункты гледжання, асабліва сярод людзей, якія шмат зрабілі для станаўлення дзяржавы. Ёсць, у прыватнасці, і тыя, хто лічыць, што рэферэндум не патрэбны і трэба ісці цяперашнім шляхам, не змяняючы Канстытуцыі. "Гэта не прымаецца. Мы паабяцалі правесці рэферэндум па Канстытуцыі. Ад нас патрабавалі "перамен" і не толькі. Мы самі разумелі, што сутнасць жыцця ў тым, каб пастаянна змяняцца. Толькі на карысць павінна быць. Перамены - гэта не ломка, не злом, а эвалюцыйнае развіццё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Канстытуцыя патрэбна, таму што патрэбны нармальны рух наперад. Будзем разумець гэта як перамены. І гэта разумна, калі мы перамены ажыццяўляем ні з сяго ні з таго, а грунтуючыся на фундаментальным. І гэта ўсё павінна быць законна. Канстытуцыя якраз і закладзе асновы гэтых перамен", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі