Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2021, 15:54

Лукашэнка: рэферэндум па Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум па новай Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння ў Авальнай зале Дома ўрада, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт закрануў работу Канстытуцыйнай камісіі, якая ўлічвае ўсе канструктыўныя прапановы дыялогавых пляцовак, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных і навучальных калектываў.

"Рэферэндум па новай Канстытуцыі павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна, каб не было да чаго нават падкапацца. У гэтым заключаецца залог легітымнасці будучай Канстытуцыі, па якой будзе жыць наступнае пакаленне, а можа, і не адно", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што трэба будзе падрэдагаваць выбарчую сістэму, але такім чынам, каб гэта было на карысць нашых людзей, краіны. "У любым працэсе трэба бачыць свой народ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі