Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 студзеня 2022, 15:05

Лукашэнка: рэферэндум па Канстытуцыі можа не адбыцца толькі ў адным выпадку

21 студзеня, Лунінецкі раён /Кар. БЕЛТА/. Рэферэндум па Канстытуцыі ў Беларусі можа не адбыцца толькі ў адным выпадку - калі, не дай бог, пачнецца вайна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэферэндум і падобныя мерапрыемствы могуць не адбыцца толькі ў адным выпадку: калі, не дай бог, вайна пачнецца. Я пра гэта гаварыў. Я думаю, не пачнецца. Таму рэферэндум мы правядзём", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму". У адпаведнасці з дакументам, рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 года. Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Выносімыя на рэферэндум змяненні і дапаўненні Канстытуцыі прыкладзены да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі