Сцяг Субота, 14 чэрвеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2025, 15:20

Лукашэнка развеяў апасенні наконт урону ад замаразкаў і параіў усім высаджваць бульбу

Фота з архіва
Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы кадравыя рашэнні 22 мая, выказаўся аб сітуацыі ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з няпростымі ўмовамі надвор'я, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Звяртаючыся да новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі, кіраўнік дзяржавы ўказаў на няпростыя ўмовы для аграрыяў у гэтым годзе, абумоўленыя нехарактэрным для мая надвор'ем і замаразкамі, якія, як заўважыў Прэзідэнт, "зрабілі сваю брудную справу" і нанеслі некаторы ўрон пасевам. Аднак сітуацыя на гэты момант не крытычная. "Катастрофы няма", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Як было даложана кіраўніку дзяржавы, перасеяць неабходна невялікую колькасць плошчаў. І гэту работу ўжо фактычна правялі.

Неспрыяльныя ўмовы надвор'я больш за ўсё закранулі, як ні дзіўна, пасевы не рапсу, а збожжавых культур. Іх, паводле слоў Прэзідэнта, перасеялі кукурузай, за кошт чаго ўраджай збожжавых у агульнай вазе, магчыма, будзе нават большым, чым чакалася.

Акрамя таго, адметная асаблівасць бягучага года - задзейнічанне большых плошчаў пад бульбу. Гэту культуру, паводле слоў Прэзідэнта, высадзілі нават тыя, хто да гэтага яе не вырошчваў. "Раю гэтым займацца, яшчэ час ёсць. Насенне ёсць. Гэта трэба давесці да ўсіх. Попыт на бульбу будзе каласальным. Таму што на галоўным нашым рынку, у Расіі, вялікая гібель па бульбе. У іх таксама былі сур'ёзныя замаразкі", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама арыентаваў аграрыяў на павелічэнне плошчаў пад вырошчванне цыбулі і іншай традыцыйнай для Беларусі агародніны (буракоў, морквы і гэтак далей). Насенне для гэтага ў краіне ёсць у дастатковай колькасці. "Гэта трэба пасеяць. Будзе добрая цана і ў нашых суседзяў, і ўнутры краіны. Ёсць магчымасць зарабіць нейкую капейку", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі