Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 18:44

Лукашэнка разважае над пытаннем, прыносіць ПВТ больш карысці ці шкоды

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разважае над пытаннем, прыносіць ПВТ больш карысці ці шкоды. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Айцішнікі, іпэшнікі... Я пакуль не ведаю, як абысціся з імі. Як так магчыма? Я ўласнымі рукамі ствараў і гэтых айцішнікаў перш за ўсё, і падтрымаў развіццё індывідуальнага прадпрымальніцтва. І чаму яны вываліліся на вуліцы?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца сферы IT, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сказаў абагульнена, і яго пасыл датычыцца ў асноўным тых, хто належыць да Парка высокіх тэхналогій: "Гэта парк, які я ствараў і ўдасканальваў, назначаючы туды сваіх памочнікаў. У нас сёння гэты ПВТ стварае прадукт, з'яўляючыся філіялам буйных прадпрыемстваў ЗША і іншых. Там гэтыя "Гуглы", "Майкрасофты" і іншыя. А тут іх філіялы".

Прэзідэнт канстатаваў, што такім чынам уплыў на работнікаў у ПВТ мелі замежныя спецслужбы, цалкам легальна фінансавалі і давалі каманду звяргаць і знішчаць.

Тым не менш Аляксандр Лукашэнка прызнаў: пры ўсіх негатывах ПВТ даў вельмі моцны штуршок развіццю сферы IT. Аднак Прэзідэнт пачынае задумвацца, больш гэты парк прыносіць карысці ці шкоды? У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пакуль не прыняў якіх-небудзь рашэнняў і не даваў даручэнняў. "Мне самому трэба асэнсаваць тыя працэсы, якія адбываюцца ў Парку высокіх тэхналогій. Мы не будзем сячы з-за пляча, парушаць нормы", - паабяцаў ён.

Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што ўдасца дамовіцца аб больш важкім укладзе ПВТ у плане карысці для народа і дзяржавы. У прыватнасці, Прэзідэнт разважае, ці не настаў час у роўныя ўмовы паставіць беларускіх айцішнікаў, тых, хто належыць да ПВТ, - з тымі, хто працуе на прадпрыемствах, у арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў НАН ёсць уласныя прарыўныя распрацоўкі - ад IT да гатовага прадукту. А БЕЛАЗ нядаўна прадэманстраваў уласную беспілотную тэхніку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі