Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2021, 12:20

Лукашэнка разлічвае, што ў другой палове года Беларусь зробіць сваю вакцыну

12 сакавіка, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што ў другой палове года Беларусь зробіць сваю вакцыну ад СOVID-19. Аб гэтым ён заявіў сёння, сустракаючыся з работнікамі Маладзечанскай ЦРБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, да канца сакавіка пачнецца вытворчасць у Беларусі расійскай вакцыны. "У 20-х чыслах пачнём вырабляць вакцыну. Да канца месяца мы вырабім. І вельмі спадзяюся, што недзе ў другой палове гэтага года мы не проста вырабім вакцыну па расійскай тэхналогіі, а зробім сваю. Спецыялісты працуюць. Гэта значыць, ужо на нашай базе, нашых тэхналогіях", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка згадаў і пра пастаўкі ў Беларусь кітайскай вакцыны, адзначыўшы, што яе ў свеце ацэньваюць станоўча. "Гэта значыць, мы прадаставім вам розныя вакцыны", - сказаў ён.

"За вакцыну не хвалюйцеся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы абаронім сваіх людзей", - падкрэсліў беларускі лідар.

Што датычыцца таго, ці мае ён намер сам прышчэплівацца ад каранавіруса, Прэзідэнт сказаў: "Я спадзяюся, што ў мяне яшчэ антыцелы захаваліся, хоць часу са жніўня дастаткова прайшло. Трэба ўжо глядзець. Але я спадзяюся. Не панікую. У мяне няма магчымасці панікаваць. Калі Прэзідэнт запанікуе, следам будзеце вы, а потым увесь народ. Я прыняў рашэнне, што калі ў мяне ёсць антыцелы, мне вакцынавацца не трэба. Але настане час, трэба будзе паспрабаваць".

На заканчэнне ён пажадаў усім здароўя, а таксама іх родным і блізкім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі