Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 сакавіка 2020, 10:25

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне супрацоўніцтва з Пакістанам ва ўсіх галінах

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Пакістан Арыфа Алві з нацыянальным святам - Днём Пакістана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў апошнія гады паміж Беларуссю і Пакістанам устанавіліся плённыя адносіны: развіваюцца палітычныя і эканамічныя сувязі, гуманітарныя кантакты.

"Перакананы, што наша сумесная дзейнасць будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі