Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2021, 12:33

Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне ролі пракуратуры ў забеспячэнні законнасці і парадку

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на ўмацаванне ролі органаў пракуратуры ў забеспячэнні законнасці і правапарадку. Аб гэтым ён сёння заявіў на рабочай сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі Андрэем Шведам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае пытанне, па якім мы з вамі дамаўляліся, - гэта дадатковыя меры па ўмацаванні ролі пракуратуры ў Беларусі па забеспячэнні законнасці і правапарадку. Я не стану нагадваць, якое месца пракуратура займае і павінна займаць у нашай дзяржаве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што разлічвае на Андрэя Шведа асабіста: "Я больш на вас разлічваю, што ў перыяд вашай работы ўсё ж такі пракуратура зойме дастойнае месца ў сістэме органаў улады ў нас".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі