Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 сакавіка 2024, 11:50

Лукашэнка разлічвае на сур'ёзны рост тавараабароту з Казахстанам пасля візіту Такаева

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сур'ёзны рост тавараабароту з Казахстанам пасля візіту ў Беларусь Такаева. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ерланам Байжанавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша з вамі сустрэча праходзіць не проста так. Вы ведаеце добра, што, хутчэй за ўсё, у трэцім квартале Прэзідэнт Казахстана прыляціць з афіцыйным візітам у Беларусь. Нам таксама вельмі важна сёння абгаварыць некаторыя моманты гэтага важнага для Беларусі мерапрыемства. Перагаворы пройдуць на самым высокім узроўні, зацікаўленыя асобы сустрэнуцца ў рамках гэтага візіту. І я ўпэўнены, што той мільярд, які мы дасягнулі ў тавараабароце, пасля гэтага візіту акажацца проста смешным. Таму што з такім патэнцыялам краіны. І самыя дружалюбныя, якія знаходзяцца ў нашых інтэграцыйных аб'яднаннях. Такія дзяржавы, як Беларусь і Казахстан, павінны мець самыя прагрэсіўныя адносіны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што Беларусь гатова пашыраць супрацоўніцтва з Казахстанам па стварэнні сумесных прадпрыемстваў. Ён таксама ўпэўнены, што краіны здольны пераадолець не толькі санкцыйныя выклікі, але і любыя іншыя бар'еры і перашкоды.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў і актыўную міжнародную дзейнасць Казахстана. Цяпер краіна старшынствуе ў АДКБ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Беларусь ужо летам на саміце ў Астане, у тым ліку пры падтрымцы Казахстана, разлічвае стаць паўнапраўным членам ШАС.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў дыпламату за вялікую працу, якую ён правёў, асабліва ў цяперашні адказны для Беларусі перыяд. "Я маю на ўвазе выбары. Вы ўважліва сачылі за сітуацыяй, якая адбываецца ў Беларусі. Ведаю, што вы цяпер наведваеце розныя населеныя пункты, мясціны нашай Беларусі. Хацеў бы пачуць вашы ўражанні. Можа, нешта вы нам падкажаце - тое, чаго мы не бачым. Свежым вокам заўсёды лепш відаць. Таму будзем вам вельмі ўдзячныя", - сказаў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што пасол Казахстана з'яўляецца сябрам Беларусі. "Разлічвайце на тое, што мы акажам вам усялякую падтрымку ў вашай дыпламатычнай місіі. Гэта нават не абмяркоўваецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі