Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне ЕС стабілізацыі сітуацыі ва Украіне

Прэзідэнт 22.07.2019 | 11:33
У час сустрэчы
У час сустрэчы

22 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на садзейнічанне Еўрапейскага саюза стабілізацыі сітуацыі ва Украіне. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць з вамі агульная праблема, можна сказаць, бяда - Украіна. Я вельмі добра ведаю ўкраінскі народ і ўсё тое, што сёння адбываецца ва Украіне, гэты народ таго не заслужыў. Прайшлі прэзідэнцкія, парламенцкія выбары, важнае пытанне так ці інакш там вырашана - пытанне ўлады. У свой час Еўрапейскі саюз даў шмат абнадзейлівых сігналаў для гэтай брацкай для нас краіны і брацкага для нас народа. Я вас вельмі прасіў бы аказаць усялякае садзейнічанне стабілізацыі сітуацыі ва Украіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што разлічвае на гэта не толькі таму, што асабіста суперажывае ўкраінскаму народу. "Справа ў тым, што гэта праблема наша з вамі - мы, украінцы і вы жывём у адным рэгіёне. Гэты нарыў, гэты галаўны боль для Еўрапейскага саюза трэба як мага хутчэй зняць. Таму я пераканаўча прашу вас, як бы ні было складана вам цяпер, едучы ў іншую краіну, перадаць гэты сігнал Еўрапейскаму саюзу: Украіна мае патрэбу ў падтрымцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, ЕС нясе поўную адказнасць за падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, бо ён у свой час прапанаваў ёй альтэрнатыву - пайсці на збліжэнне з Еўропай. "Украіна пайшла і арыентуецца на Еўропу, напэўна, цяпер больш, чым на Расію, Беларусь, ЕАЭС. Еўрапейскі саюз сказаў А, павінен сказаць Б, калі гаварыць адкрыта. Трэба дапамагчы ўкраінскаму народу", - рэзюмаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.