Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 кастрычніка 2021, 09:53

Лукашэнка разлічвае на развіццё супрацоўніцтва з Іспаніяй у перспектыўных галінах

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI і жыхароў гэтай краіны з Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Такія святы адзначаюцца ўздымам патрыятызму, гонару за Радзіму, яе гісторыю, культуру, выдатных дзеячаў. Менавіта любоў да сваёй краіны, вера ў сілу адзінства нацыі, адданасць завешчаным продкамі каштоўнасцям з'яўляюцца духоўнай асновай існавання кожнага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Філіпу VI за шматгадовую дапамогу ў аздараўленні на тэрыторыі гасціннай Іспаніі беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. "Шчыра спадзяюся на магчымасць развіцця супрацоўніцтва ў гэтым, а таксама ў іншых напрамках, дзе мы ўжо дабіліся немалых поспехаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі