Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2019, 09:00

Лукашэнка разлічвае на прадаўжэнне плённых кантактаў з Егіптам

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха ас-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокі ўзровень партнёрства паміж краінамі ў палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах, падкрэсліўшы, што нядаўні візіт Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Мінск стаў значнай падзеяй у гісторыі беларуска-егіпецкіх адносін і даў магчымасць вызначыць шэраг новых напрамкаў узаемадзеяння ў навуцы, культуры, турызме і ў сферы бяспекі.

"З удзячнасцю стаўлюся да вашых асабістых намаганняў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і спадзяюся на прадаўжэнне плённых кантактаў", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі