Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 красавіка 2021, 09:16

Лукашэнка разлічвае на прадаўжэнне інвестыцыйнага і вытворчага супрацоўніцтва з Нідэрландамі

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Караля. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Нідэрландаў маюць шырокую практыку канструктыўнага ўзаемадзеяння ў розных галінах. Шматлікія кантакты па лініі органаў мясцовага кіравання, прадпрыемстваў, устаноў, гуманітарных ініцыятыў, а таксама жыхароў істотна ўзбагачаюць нашы сувязі, даюць станоўчыя вынікі абедзвюм краінам", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на прадаўжэнне інвестыцыйнага супрацоўніцтва і далейшую рэалізацыю сумесных праектаў у фармацэўтыцы, дрэваапрацоўцы і іншых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі