Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лістапада 2021, 09:21

Лукашэнка разлічвае на паспяховае супрацоўніцтва з Аманам у гандлёвай і інвестыцыйнай сферах

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Хайсама бен Тарэка аль Саіда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь імкнецца развіваць канструктыўныя адносіны з Аманам, які валодае значным патэнцыялам, з'яўляецца носьбітам унікальнай культурнай спадчыны.

"Разлічваю на паспяховае супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі ў гандлёвай і інвестыцыйнай сферах, а таксама ў галінах адукацыі, навукі і інавацый, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Беларускі бок імкнецца да паглыблення кантактаў на ўсіх узроўнях".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хайсаму бен Тарэку аль Саіду моцнага здароўя і новых дасягненняў, а дружалюбнаму народу Амана - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі