Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 сакавіка 2020, 09:09

Лукашэнка разлічвае на пашырэнне ўзаемадзеяння з Ірландыяй

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём святога Патрыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што міждзяржаўныя і чалавечыя адносіны дзвюх краін маюць дружалюбны і даверны характар.

Прэзідэнт адрасаваў словы шчырай удзячнасці ірландскім грамадскім арганізацыям і прыватным асобам, якія на працягу апошніх дзесяцігоддзяў дапамагаюць у мінімізацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, развіваюць рознабаковыя кантакты з пацярпелымі беларускімі рэгіёнамі.

"Разлічваю, што актыўнае гуманітарнае супрацоўніцтва і ў далейшым будзе садзейнічаць пашырэнню ўзаемадзеяння ў разнастайных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Майклу Хігінсу моцнага здароўя і поспехаў у палітычнай дзейнасці, а жыхарам Ірландыі - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі