Фота з архіва
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву і братэрскі народ гэтай краіны з 45-годдзем незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Праявіўшы непахісную мужнасць і патрыятызм у самаахвярнай барацьбе супраць каланіяльнага рэжыму, зімбабвійцы здабылі свабоду і адкрылі новую эпоху ў гісторыі сваёй дзяржавы, якая сёння з'яўляецца адной з найбольш прагрэсіўных у Афрыцы. У Рэспубліцы Беларусь Вас, непасрэднага ўдзельніка нацыянальна-вызваленчага руху, ведаюць як адданага патрыёта, які клапоціцца аб дабрабыце грамадзян. Вад Вашым мудрым кіраўніцтвам Рэспубліка Зімбабвэ планамерна развівае эканоміку, мэтанакіравана павышае ўзровень і якасць жыцця людзей, паспяхова садзейнічае вырашэнню пытанняў рэгіянальнай бяспекі і глабальнага парадку, актыўна пашырае знешнепалітычныя сувязі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінск і Харарэ эфектыўна ўзаемадзейнічаюць і падтрымліваюць адзін аднаго на палітычным узроўні, умацоўваюць гуманітарныя сувязі, рэалізуюць шэраг сумесных праектаў.
"Спадзяюся на далейшае нарошчванне дынамікі міждзяржаўных адносін. Мне вельмі прыемна адзначыць станоўчую ролю беларуска-зімбабвійскай дружбы ў сацыяльна-эканамічным развіцці вашай прыгожай краіны. Буду рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі ў маі гэтага года і падрабязна абмеркаваць перспектыўныя напрамкі дзейнасці ў розных галінах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-