Сцяг Серада, 22 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2024, 09:02

Лукашэнка разлічвае на дынамічнае пашырэнне супрацоўніцтва з Іранам

Фота з архіва
Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і грамадзян гэтай краіны з новым, 1403 годам па іранскім календары. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З вялікім задавальненнем адзначаю дружалюбны характар узаемадзеяння паміж нашымі краінамі, якое заснавана на прынцыпах адкрытасці, павагі і раўнапраўнага дыялогу. Упэўнены, што ў гэтым годзе Мінск і Тэгеран прадоўжаць дынамічна пашыраць супрацоўніцтва згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на вышэйшым узроўні ў час майго візіту ў Ісламскую Рэспубліку Іран у сакавіку мінулага года. Няхай абуджэнне, якое прыносіць вясновае свята Наўруз, садзейнічае Вашаму Правасхадзіцельству ў адказнай працы", - гаворыцца ў віншаванні.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі