ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2020, 13:34

Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з "Раснафтай" аб далейшым супрацоўніцтве

Ігар Сечын і Аляксандр Лукашэнка
Ігар Сечын і Аляксандр Лукашэнка

18 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на дамоўленасці з "Раснафтай" аб далейшым супрацоўніцтве. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з галоўным выканаўчым дырэктарам, старшынёй праўлення ПАТ "НК "Раснафта" Ігарам Сечыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй, што прыехалі. Утойваць няма чаго - хацеў бы абмеркаваць з кіраўніком буйнейшай нафтаздабыўной публічнай кампаніі сітуацыю, якая складваецца ў нас ва ўзаемаадносінах, можна сказаць, Беларусі і Расіі па нафце. Ведаю, што вы ў курсе справы, але было б няправільна нават не параіцца па асобных пытаннях, як дзейнічаць далей і як працаваць, у тым ліку і з "Раснафтай". Таму што па мінулым годзе вы ў Беларусь паставілі ні многа, ні мала - палавіну нафты, якую мы куплялі ў Расіі. Перапрацавалі тут у нас, у Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Хацелася б поўнай яснасці. Думаю, карыстаючыся тым, што мы даўно ведаем адзін аднаго, вы і падкажаце што-небудзь, і мы зможам умовіцца аб далейшым нашым супрацоўніцтве", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Ігар Сечын
Ігар Сечын

"Раснафта" - лідар расійскай нафтавай галіны і буйнейшая публічная нафтагазавая карпарацыя свету. Асноўнымі відамі дзейнасці ПАТ "НК "Раснафта" з'яўляюцца пошук і разведка радовішчаў вуглевадародаў, здабыча нафты, газу, газавага кандэнсату, рэалізацыя праектаў па асваенні марскіх радовішчаў, перапрацоўка здабытай сыравіны, рэалізацыя нафты, газу і прадуктаў іх перапрацоўкі на тэрыторыі Расіі і за яе межамі.

Як паведамлялася, кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З таго часу бакі вядуць перагаворы аб іх прадаўжэнні. З 4 студзеня пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцарыеву кампаніі "РусНафта" і "Нефціса". Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ "Нафтан".

7 лютага прайшлі чарговыя перагаворы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква прадоўжаць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

Напярэдадні таксама стала вядома, што НК "Янгпур" (даччыная кампанія ВА "Беларуснафта"), якая вядзе здабычу нафты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, плануе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым аб'ёмы, а таксама графікі паставак у "Белнафтахіме" пакуль не каменціравалі. "Янгпур", якая з 2013 года ўваходзіць у склад РУП "ВА "Беларуснафта", прадстаўляе беларускую кампанію на расійскім рынку здабычы нафты і газу, вядзе пошук, разведку і распрацоўку сямі радовішчаў Ізвесцінскага ліцэнзійнага ўчастка, размешчанага ў ЯНАА.

Як паведамлялася БЕЛТА 12 лютага са спасылкай на ТАСС, розныя схемы паставак нафты гатова абмяркоўваць з Беларуссю "Газпрам нафта". Аб гэтым журналістам паведаміў кіраўнік расійскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў па выніках сустрэчы прадстаўнікоў нафтавых кампаній з міністрам энергетыкі Расіі Аляксандрам Новакам. Ён адзначыў, што кампанія гатова абмеркаваць і давальніцкую схему паставак.-0-

Сечын аб перагаворах з Лукашэнкам: мы настроены канструктыўнаСечын аб перагаворах з Лукашэнкам: мы настроены канструктыўна
Ігар Сечын звярнуў увагу, што "Раснафта" з'яўляецца адным з буйных інвестараў у эканоміку Беларусі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі