Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лютага 2020, 11:25

Лукашэнка разлічвае на больш шырокую падтрымку ЕС і Расіі ва ўмацаванні бяспекі на агульнай граніцы

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на больш шырокую падтрымку і садзейнічанне Еўрапейскага саюза і Расіі ва ўмацаванні бяспекі на агульнай граніцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2020 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Неабходна прадметна выкарыстоўваць зацікаўленасць Еўрапейскага саюза ва ўмацаванні супрацоўніцтва з Беларуссю па процідзеянні агульным пагрозам. А такіх агульных пагроз дзясяткі - нашых, сумесных з Еўрасаюзам. Удасканаленне пагранічнай інфраструктуры абыходзіцца, вядома ж, нам нятанна. Мы разлічваем на больш шырокую падтрымку і садзейнічанне. Дарэчы, не толькі з боку Еўрапейскага саюза - гэта наша агульная граніца з Расійскай Федэрацыяй", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Важным пытаннем, паводле слоў Прэзідэнта, застаецца і забеспячэнне транзітнай і турыстычнай прывабнасці Беларусі. У краіне паслядоўна аптымізуюць візавую палітыку, пры гэтым пільнасць на граніцы ніхто не адмяняў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Парушэнні павінны гарантавана выяўляцца, а яшчэ лепш - папярэджвацца і мець прафілактыку. Кожны метр граніцы павінен быць надзейна абаронены, у тым ліку з дапамогай самых сучасных тэхнічных сродкаў. І, вядома, як заўсёды ў нас было, з дапамогай мясцовага насельніцтва. Трэба гэту работу ўзняць на самы высокі ўзровень", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі