Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 верасня 2025, 12:28

Лукашэнка разлічвае на актывізацыю ўзаемадзеяння з Эфіопіяй

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы пасла Эфіопіі Генета Тэшомэ Жыру, заявіў, што разлічвае на актывізацыю ўзаемадзеяння з гэтай краінай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Разлічваю на хутчэйшую рэалізацыю дамоўленасцей аб актывізацыі ўзаемадзеяння, дасягнутых з прэм'ер-міністрам вашай краіны на пляцоўцы БРІКС у Казані, - звярнуўся да пасла Прэзідэнт. - Гэта ўскладзена персанальна на міністраў замежных спраў. Трэба прымаць дарожную карту і рухацца наперад па ўсіх напрамках - ад тэхнічнага аснашчэння сельскай гаспадаркі і да навучання эфіопскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ".

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама назваў Эфіопію даўнім і надзейным партнёрам Беларусі ва Усходняй Афрыцы: "З павагай назіраем за незалежным знешнепалітычным курсам эфіопскіх сяброў, разумеем і падзяляем вашу прынцыповую пазіцыю па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі