11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Караніка Уладзіміра Сцяпанавіча - міністрам аховы здароўя;
Караева Юрыя Хаджымуратавіча - міністрам унутраных спраў;
Рахманава Аляксандра Аляксандравіча - намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Герасімава Васіля Мікалаевіча - першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Баско Дзмітрыя Вікенцьевіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;
Лядніцкую Ілону Аляксандраўну - членам праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (на другі тэрмін паўнамоцтваў).
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Зямчонка Сяргея Рычардавіча - старшынёй Лёзненскага райвыканкама;
Чыкіды Алега Іванавіча - старшынёй Магілёўскага райвыканкама;
Багайчука Аляксея Сяргеевіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва;
Воўка Віталя Міхайлавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Мінскі трактарны завод";
Страхара Руслана Барысавіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча - членам Брэсцкага аблвыканкама.-0-