16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 мая разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Кільчэўскага Аляксандра Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Іванца Андрэя Іванавіча - галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
Фісенку Ігара Валянцінавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака і Партугальскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Кулака Віталя Уладзіміравіча - старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;
Бісуна Юрыя Юр'евіча - старшынёй Пружанскага райвыканкама;
Ткачука Анатоля Уладзіміравіча - старшынёй Іванаўскага райвыканкама;
Лугіной Таццяны Аляксееўны - старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці;
Кушнарэнкі Аляксея Іванавіча - генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб'яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз";
Іванковіча Валерыя Валер'евіча - генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ";
Іванькова Рыгора Іванавіча - генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш";
Даўгалы Аляксандра Станіслававіча - генеральным дырэктарам рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская цэментная кампанія";
Шуціліна Вячаслава Юр'евіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт";
Веліканава Віталя Віктаравіча - рэктарам установы адукацыі "Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія";
Маханько Вадзіма Леанідавіча - генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве";
Касцюкова Ігара Анатольевіча - першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Ананіча Аляксея Іванавіча - намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва;
Грыба Міхаіла Вячаслававіча - членам Віцебскага аблвыканкама;
Шыка Кірыла Іванавіча - членам Мінскага аблвыканкама;
Кубракова Івана Уладзіміравіча - членам Мінскага гарвыканкама.-0-