Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2019, 15:25

Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Аўраменку Аляксея Мікалаевіча - міністрам транспарту і камунікацый;

Татарыцкага Валянціна Баляслававіча - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;

Лаўрыновіча Івана Антонавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Гродзенскай вобласці;

Бараноўскага Валерыя Валер'евіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы;

Фісенку Ігара Валянцінавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры ЮНЕСКА.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Дараховіча Аляксандра Вікенцьевіча - намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Цурана Арцёма Мікалаевіча - намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама;

Барысюка Генадзя Іосіфавіча - намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;

Мілашэўскага Валянціна Станіслававіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста;

Сілівончыка Паўла Аляксандравіча - старшынёй Веткаўскага райвыканкама;

Смірнова Руслана Іванавіча - старшынёй Нараўлянскага райвыканкама;

Сушко Віталя Аляксандравіча - старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

Бегунца Алега Паўлавіча - старшынёй Вілейскага райвыканкама;

Ломскага Аляксандра Зіноўевіча - старшынёй Нясвіжскага райвыканкама;

Ладыгі Анатоля Міхайлавіча - старшынёй Клецкага райвыканкама;

Каляды Віктара Міхайлавіча - старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;

Заблоцкага Дзмітрыя Васільевіча - старшынёй Жодзінскага гарвыканкама;

Лусцянкова Міхаіла Яўгенавіча - рэктарам дзяржаўнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт";

Пярмінавай Алены Аляксандраўны - намеснікам міністра эканомікі;

Шкодзіна Руслана Мікалаевіча - членам Віцебскага аблвыканкама.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі