9 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і іншымі замежнымі лідарамі ўсклалі вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата каля сцен маскоўскага Крамля, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час цырымоніі кіраўнікі дэлегацый ушанавалі памяць загінулых мінутай маўчання.

Да гэтага на Краснай плошчы Аляксандр Лукашэнка разам з калегамі з іншых дзяржаў назіраў за парадам Перамогі.
Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Маскву 8 мая, напярэдадні Дня Перамогі. Вечарам гэтага ж дня ў Крамлі адбыўся канцэрт з нагоды 80-й гадавіны Вялікай Перамогі.
Гасцямі ўрачыстых мерапрыемстваў у расійскай сталіцы сталі больш за 20 кіраўнікоў дзяржаў. У іх ліку лідары краін СНД, а таксама Кітая, Бразіліі, Славакіі, Сербіі, В'етнама, Манголіі, Зімбабвэ, Кеніі, М'янмы, Экватарыяльнай Гвінеі і іншых краін.-0-