Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2019, 11:29

Лукашэнка: ратны подзвіг бацькаў, дзядоў і прадзедаў даў магчымасць дыхаць свабодай і гадаваць дзяцей

9 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Ратны подзвіг нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў даў нам магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы павіншаваў ветэранаў, суайчыннікаў, замежных гасцей з вялікім святам - Днём Перамогі.

"Восьмае дзесяцігоддзе беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам. Магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню даў нам ратны подзвіг нашых бацькаў, дзядоў і прадзедаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння мы праслаўляем мужнасць воінаў, гераізм партызан і падпольшчыкаў, тытанічныя намаганні працаўнікоў тылу".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі