Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 16:10

Лукашэнка расцэньвае распад СССР як катастрофу

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расцэньвае распад СССР як катастрофу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні студэнтаў Пекінскага ўніверсітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я адназначна разглядаю распад Савецкага Саюза як катастрофу, якая мела і мае негатыўныя наступствы ва ўсім свеце. Нічога добрага ад распаду мы не атрымалі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён канстатаваў, што ў Савецкага Саюза з Кітаем не заўсёды былі светлыя і добрыя дні ў адносінах: "Даходзіла і да ваенных сутыкненняў на граніцы, але, калі паглядзець у гісторыю, то ў нас, савецкіх і кітайскіх людзей, заўсёды было больш добрага". У якасці аднаго з яркіх прыкладаў Аляксандр Лукашэнка прывёў агульную перамогу над фашызмам і японскім мілітарызмам.

Што датычыцца Савецкага Саюза, то, на думку беларускага лідара, гэта магутная дзяржава з'яўлялася фактарам стрымлівання і забеспячэння стабільнасці ў свеце. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў часы СССР былі б немагчымы многія канфлікты, падобныя да тых, якія маюць месца на Блізкім Усходзе або ў Афрыцы.

"Гэта балансіравала нашу планету. Знік Савецкі Саюза, і, вы бачыце, свет захістаўся на адной апоры. Я не асуджаю тут амерыканцаў, але факт застаецца фактам. Апора адна - і свет хістаецца", - сказаў Прэзідэнт. Ён дадаў, што бачыць у Кітаі, а таксама, магчыма, у адзінстве постсавецкай прасторы і Еўрасаюзе, што фарміруе ўсё больш самастойную палітыку, рэальныя апоры, якія трэба ўмацоўваць, каб свет быў шматпалярным.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі