Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 лютага 2023, 15:05

Лукашэнка растлумачыў умовы работы для іпэшнікаў: плаці падаткі як усе, не можаш - бяры мятлу

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларуси Аляксандр Лукашэнка выказаўся за выраўноўванне ўмоў гаспадарання для ўсіх суб'ектаў, у тым ліку для індывідуальных прадпрымальнікаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 10 лютага на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт заўважыў, што "іпэшнікі пачалі нейкі шум" у сувязі з увядзеннем для іх новых правіл работы. Аднак прычын для якога-небудзь незадавальнення Аляксандр Лукашэнка не знаходзіць. Індывідуальных прадпрымальнікаў жа дзяржава загадзя папярэдзіла аб рыхтуемых новаўвядзеннях, быў прадугледжаны пераходны перыяд для таго, каб яны маглі падрыхтавацца. "А што мы няправільна зрабілі? Столькі часу мінула - чвэрць стагоддзя я з гэтым целяпаюся... І адступалі, і так і сяк працавалі з гэтымі іпэшнікамі", - сказаў беларускі лідар.

На яго думку, настаў час, каб выраўнаваць умовы гаспадарання. "Як можа працаваць, напрыклад, наша лёгкая прамысловасць, калі анучы і іншае вязуць (індывідуальныя прадпрымальнікі. - Заўвага БЕЛТА) з-за мяжы ў дзесяць разоў танней? А чаму танней? Таму што падаткі не плацяць так, як плацяць у лёгкай прамысловасці, - адна з прычын", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Мы нікога не душым, ніякіх іпэшнікаў мы не выштурхоўваем (з айчыннага рынку. - Заўвага БЕЛТА). Але мы іх ставім у аднолькавыя ўмовы. Працуеш - плаці падаткі як усе. Не можаш - бяры мятлу. Час настаў такі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі