28 мая, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна сканцэнтравацца на фарміраванні нацыянальнага інфармацыйнага стылю вяшчання. Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на Форуме медыйнай супольнасці Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба фарміраваць нацыянальны інфармацыйны стыль вяшчання, павялічваючы долю вытворчасці ўласнага якаснага, канкурэнтаздольнага прадукту", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што не заклікае адмовіцца ад замежнага кантэнту. "Але ўсё, што мы купляем, павінна адпавядаць нашаму ладу жыцця, традыцыям, культуры, менталітэту. Як мінімум мы не павінны запаўняць свой эфір крывавымі, амаральнымі і пошлымі сюжэтамі. Гаварыў пра гэта ўжо. Патрэбны ідэалагічны фільтр, інакш страцім моладзь", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-