Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2022, 15:39

Лукашэнка растлумачыў, чым трэба кіравацца пры фарміраванні цэн

11 лістапада, Талачынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у час рабочай паездкі ў Талачынскі раён, растлумачыў, чым трэба кіравацца пры фарміраванні цэн, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў кіраўніку дзяржавы датычылася наяўнасці некалькіх дакументаў, якія рэгулююць пытанні цэнаўтварэння, - Дырэктывы Прэзідэнта і пастаноў урада. У сувязі з гэтым Аляксандра Лукашэнку спыталі, якімі з іх трэба кіравацца суб'ектам гаспадарання.

"Я баюся з губернатарамі сустракацца з-за гэтых цэн. Гляджу на іх і думаю: усміхаюцца, значыць, яшчэ цярпіма, вытрымаем", - з гумарам пачаў адказваць на пытанне Прэзідэнт.

"Трэба кіравацца дакументамі. Дырэктыва Прэзідэнта - святое. Ніхто не можа адмяніць указанне Прэзідэнта. Я ведаю, аб чым ідзе размова. Яна не супярэчыць пастанове. Дырэктыва датычылася неадкладнай замарозкі цэн да таго, як будзе прынята пастанова ўрада. Пастанова ўрада прынята, Дырэктыва выканана, далей дзейнічае пастанова ўрада, які ўвёў сістэму цэнаўтварэння. Вось і ўсё, - растлумачыў беларускі лідар. - Усё. Няма патрэбы ў Дырэктыве, яна выканана".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі