Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі цяпер няпростая эканамічная сітуацыя, а значыць, і ў Беларусі яна будзе няпростай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я зыходжу з цяперашняй сітуацыі. Вайна закончыцца - дай бог, будзе крыху лепш. Вы ж разумееце, што вайна на гэты рэгіён уплывае сур'ёзна. Я ўжо не гавару пра Расію, якая траціць вялікія грошы на вайну. Расія - наш саюзнік, наш асноўны рынак, куды мы пастаўляем прадукцыю, і наш асноўны пастаўшчык. Гэта значыць мы ўвязаны вельмі цесна. Зразумела, мы залежым адзін ад аднаго, асабліва мы ад Расіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў Расіі цяпер няпростая эканамічная сітуацыя, а значыць, і ў Беларусі яна будзе няпростай.
"Таму я папярэджваю сваіх (і ва ўрадзе, і міністраў, і губернатараў, і вытворцаў), што гэты год будзе няпросты і нам яго трэба вытрымаць, трэба мабілізоўвацца. Мы гэта пачалі ўжо рабіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Беларусь стараецца дыверсіфікаваць рынкі збыту. Гэтаму, у прыватнасці, прысвечаны міжнародныя візіты кіраўніка дзяржавы. У бліжэйшым будучым Аляксандр Лукашэнка, напрыклад, плануе наведаць Кітай і КНДР.-0-