Сцяг Чацвер, 12 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 снежня 2025, 17:13

Лукашэнка растлумачыў, чаму аддае прыярытэт тэхналагічнаму суверэнітэту 

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і парламенту растлумачыў, чаму аддае прыярытэт тэхналагічнаму суверэнітэту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэхналагічны суверэнітэт - я свядома аддаю яму прыярытэт, паколькі нас здорава загартаваў вопыт так званага супрацоўніцтва з Захадам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Пад рознымі соусамі нас мэтанакіравана і планамерна ставілі ў сітуацыю залежнасці ад заходняга абсталявання і нават дробных камплектуючых".

Такім чынам, падкрэсліў беларускі лідар, стала зразумела, наколькі важна мець уласныя распрацоўкі ў крытычна важных галінах эканомікі. "Цяпер проста абавязаны вяртаць вытворчасць у новай якасці або з нуля ствараць сваю ў мікраэлектроніцы, робататэхніцы, фармацэўтычнай галіне, беспілотных сістэмах і гэтак далей. Так, магчыма, сёння гэта складана, вельмі дорага, але заўтра акупіцца шматразова. Без гэтага проста нельга", - упэўнены ён.-0-
Пасяджэнне УНС: асноўныя пытанні парадку дня
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі