Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 снежня 2021, 12:23

Лукашэнка расставіў кропкі ў пытанні работы НКА ў Беларусі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб процідзеянні санкцыйным мерам, што прымаюцца ў адносінах да краіны, выказаўся аб рабоце ў краіне некамерцыйных арганізацый і фондаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ раз паўтараю: здраднікам прабачаць нельга. Тым, хто спрабаваў перавярнуць краіну і здаць яе "туды", ніякага прабачэння не будзе. Мы іх бачым і выяўляем дзясяткамі, а то і сотнямі, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Тыя арганізацыі, якія фінансаваліся з-за мяжы і арганізоўвалі пераварот і мяцеж, мы ўсе ліквідавалі. Як бы ні было цяжка, мы ж ведалі, якія будуць наступствы. І яны сёння завылі: "Аднавіце!" Яны ніколі не будуць адноўлены".

У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Любыя фонды, любыя арганізацыі могуць у нас існаваць, але займацца канкрэтнай справай на карысць радзімы. Няхай абараняюць хворых, лечаць кавід, няхай чарнобыльцам дапамагаюць, бедным, абяздоленым, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, лечаць дзетак і гэтак далей - калі ласка, дарога адкрыта. Нехта хоча стварыць фонды - калі ласка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі