Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 лютага 2023, 11:54

Лукашэнка: расследаванне генацыду насельніцтва Беларусі ў час ВАВ застанецца ў гісторыі назаўсёды

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны застанецца ў гісторыі назаўсёды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яшчэ адной тэмай даклада стала расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Крымінальны працэс быў пачаты Генпракуратурай у красавіку 2021 года.

"Акрамя вас, пракуратуры, ніхто не займаецца. Бачу, што вы актыўна гэта робіце. Малайцы, гэта вельмі патрэбна. Гэта застанецца ў гісторыі назаўсёды", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі