Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 кастрычніка 2019, 17:36

Лукашэнка распарадзіўся падрыхтаваць "Раўбічы" да этапу Кубка свету па біятлоне 2022 года

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне па пытаннях удасканалення інфраструктуры Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За кошт крэдытных сродкаў Банка развіцця Беларусі ў памеры $5,72 млн у 2019-2020 гадах будзе рэканструявана гасцініца нумар 1 і расчышчана вярхоўе вадасховішча на тэрыторыі цэнтра, што дасць магчымасць забяспечыць забор вады для сістэмы аснежвання.

Акрамя прадугледжаных распараджэннем мерапрыемстваў Міністэрства спорту і турызму плануе да 2021 года абсталяваць сістэму аснежвання стадыёна і трас у "Раўбічах", мадэрнізаваць гасцінічны фонд, павялічыць колькасць парковак і глядацкіх месцаў на трыбунах.

Комплекс гэтых мер дасць магчымасць падрыхтаваць спартыўны цэнтр да правядзення этапу Кубка свету па біятлоне 2022 года, іншых нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў, будзе садзейнічаць прыцягненню турыстаў і пашырэнню пераліку аказваемых паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі