Фота з архіва ТАСС
14 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлевядучай Вользе Скабеевай для тэлеканала "Расія-1" раскрыў падрабязнасці размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным наконт паставак комплексу "Арэшнік", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што раней у тэлефоннай размове з расійскім лідарам настойліва цікавіўся, калі будзе выканана яго абяцанне аб пастаўцы сучаснага ракетнага комплексу "Арэшнік" у Беларусь. У адказ на гэта Уладзімір Пуцін спытаў, ці ведае Аляксандр Лукашэнка, "Арэшнік" ствараецца сумесна Расіяй і Беларуссю. "Я гавару: "Пачакай. Ты што, хочаш перакінуць сваё абяцанне на мяне?" - расказаў падрабязнасці размовы Прэзідэнт.
Ён удакладніў, што ў Расіі вырабляюцца ракеты і яны, вядома, ёсць не ў адзінкавым экзэмпляры. А Беларусь сапраўды робіць пускавыя ўстаноўкі, асноўную базу, якая выкарыстоўваецца для комплексу "Арэшнік". "І я цяпер кантралюю вытворчасць гэтых пускавых установак, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы да канца года, па-мойму, дзве ўстаноўкі ўжо на ўзбраенне гатовы паставіць".
Разам з тым, пакуль застаецца адкрытым пытанне аб месцы размяшчэння комплексу ў Беларусі. "Ці варта гэтыя сучасныя ракеты ставіць паблізу нашых ворагаў? Ці мы іх паставім недзе пад Масквой? Ці яшчэ недзе на пазіцыі? Месца? Мы павінны вызначыць дакладна гэта месца і дамовіцца", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, гэта тэма будзе абмяркоўвацца на перагаворах з Уладзімірам Пуціным у час цяперашняга афіцыйнага візіту. "Думаю, сёння і заўтра мы абмяркуем з Уладзімірам Уладзіміравічам гэтыя пытанні. Спяшацца тут няма чаго, спешка нам не патрэбна цяпер. Няма такой неабходнасці хутчэй заўтра недзе пад Оршай паставіць "Арэшнік", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба - паставім. Калі гэта трэба будзе. Гэта ж сур'ёзная зброя. Яе за паўгода або за адзін месяц не зробіш".-0-