ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 жніўня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 чэрвеня 2021, 12:32

Лукашэнка раскрытыкаваў тэрміны будаўніцтва новага цэха на Аршанскім мясакансервавым камбінаце

15 чэрвеня, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Аршанскага мясакансервавага камбіната раскрытыкаваў тэрміны будаўніцтва новага цэха, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заслухаўшы даклады аб развіцці прадпрыемства і перспектывах работы будуемага цэха забою і перапрацоўкі свіней і буйной рагатай жывёлы, Прэзідэнт папрасіў падаць яму яго папку. Як аказалася, у ёй знаходзілася поўная інфармацыя аб будаўніцтве гэтага аб'екта. Па бягучых планах цэх хочуць здаць у лістападзе гэтага года. Хоць першапачаткова яго планавалі ўвесці ў эксплуатацыю да 1 ліпеня. Але з-за шэрага абставін - як суб'ектыўных, так і аб'ектыўных - работы завяршыць не ўдалося. "Вы правалілі, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Значыць, знайсці маё рашэнне: там канкрэтна - адказныя, хто пасадамі, хто галавой за што адказвае. За невыкананне даручэння павінны адказаць асабіста".

Што стала прычынай зрыву тэрмінаў, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў кожнага з дакладчыкаў. Тут жа было прынята рашэнне назначыць новага кіраўніка прадпрыемства - ім стане цяперашні выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара Максім Бакураў. "Але гэта толькі таму, што не зусім ты вінаваты ў правале гэтай будоўлі", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Значыць, раю табе: займіся цэнамі не толькі на будаўніцтва (тут дзяржаўнае прадпрыемства будуе, але тым не менш), асабліва па прыватных і іншых структурах. Глядзі кожную спецыфікацыю. Бяры любых спецыялістаў, лічы цэны", - абазначыў кіраўнік дзяржавы шэраг задач кіраўніку камбіната.

Губернатару і віцэ-прэм'еру Аляксандру Субоціну было даручага кантраляваць правядзенне адміністрацыйных працэдур, у тым ліку прыняцце рашэнняў па тэндарах. "У спрошчаным варыянце: сёння запрасілі жадаючых - за суткі вырашылі. Каб не цягаліся месяцамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі