Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2024, 12:21

Лукашэнка расказаў, у чым залог далейшага паспяховага развіцця Беларусі

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Залог паспяховага развіцця Беларусі - у эфектыўнай рабоце ўсіх галін улады і паспяховай рэалізацыі імі ўсіх прынятых рашэнняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прынятыя канстытуцыйныя навацыі ў частцы пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам, парламентам, урадам, мясцовымі органамі кіравання і самакіравання накіраваны на тое, каб усе галіны ўлады працавалі эфектыўна, у поўным аб'ёме выконвалі свае функцыі, самастойна прымалі рашэнні і, што вельмі важна, адказвалі за іх рэалізацыю.

"Гэта залог далейшага паспяховага развіцця нашай краіны", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што прыняцце паправак у Канстытуцыю запатрабавала прывядзення ў адпаведнасць з ёй каля 90 законаў. Гэта адказная, карпатлівая работа доўжылася амаль два гады.
"Законы мы прывялі ў адпаведнасць, ураўнаважылі законы і ўказы. Але не трэба забываць, што ёсць яшчэ ведамасныя акты дзяржаўных органаў. Думаю, што ўрад арганізуе работу па прывядзенні іх у адпаведнасць з вышэйшымі нарматыўна-прававымі актамі. Гэту задачу ўраду трэба вырашыць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі