
18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што Расія была гатова заключыць дагавор аб урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы 18 мая з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З першага дня парламентарыі Расіі ў гэтым удзельнічалі непасрэдна. Намі было прапанавана: давайце сядзем за стол перагавораў. Ну, надавалі па мордзе адзін аднаму - давайце пагаворым, давайце спынім гэту вайну. Тры раўнды ў Беларусі прайшло. Потым ці то цесна стала Зяленскаму, ці то яшчэ нешта - у Турцыю паехалі. Добра, давайце ў Турцыі. На стол паклалі праект дагавора. Калі б Расія цяпер яго чытала, яна б страціла розум. Ён абсалютна быў нявыгадны Расіі. Але Расія згадзілася", - сказаў Прэзідэнт.
"У мяне на стале ляжыць праект гэтага дагавора. І як толькі Расія згадзілася на мірныя ініцыятывы, дагавор, праект быў выкінуты ў карзіну, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта людзі, магчыма, не ўсё ведаюць. Але спецыялісты ў гэтым удзельнічалі і ведаюць".
"Перш чым абвінавачваць нас у канфрантацыі, пашырэнні гэтага канфлікту, трэба вярнуцца за стол перагавораў. Узяць не той дакумент (які выпрацоўваўся на пачатковым этапе ў ходзе праведзеных некалькіх раўндаў расійска-ўкраінскіх перагавораў. - Заўвага БЕЛТА) - новы. Для таго, каб спыніць вайну", - дадаў беларускі лідар.-0-